На бягучым тыдні ў Беларусі чакаецца да +15 градусаў
На бягучым тыдні ў Беларусі чакаецца да +15 градусаў. Пры гэтым у начныя гадзіны прагназуюцца замаразкі. Ападкаў не чакаецца, інфармуе БЕЛТА.
У аўторак, 2 красавіка, уначы тэмпература паветра складзе 2-8 градусаў марозу, удзень — ад +7 да +12. У сераду і чацвер, 3-4 красавіка, у начныя гадзіны будзе ад -4 да +2 градусаў (на ўсходзе краіны — да -6 градусаў), у дзённыя гадзіны — 8-13 цяпла (на Брэстчыне — да 14-15 градусаў са знакам плюс).
У пятніцу, 5 красавіка, уначы чакаецца ад -4 да +2 градусаў (на паўднёвым захадзе — да +4), удзень — ад +7 да +14.