На чацвер у Беларусі сіноптыкі абяцаюць туман, шэрань, галалёдзіцу
5 лютага будзе воблачна з праясненнямі.
У асобных раёнах краіны чакаецца невялікі снег, перадае БЕЛТА. Месцамі прагназуецца туман, шэрань, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы 2-7 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў марозу, пры праясненнях будзе -8...-12. Удзень чакаецца ад -5 да +1 градуса.