На чэмпіянат свету па хакеі прададзена каля 575 тысяч квіткоў

Дзякуючы інтарэсу беларусаў да чэмпіяната свету і вялікай колькасці расійскіх турыстаў квіткі раскупляюцца значна лепш, чым на папярэднім чэмпіянаце свету ў Скандынавіі.



“Прададзена больш за 550 тысяч квіткоў. Гэта дадзеныя паўтаратыднёвай даўніны. Зараз лічба значна большая, але дакладна яе назваць мы пакуль не можам”, — паведамляе ў гутарцы з Еўрарадыё Антон Кузьміч, менеджар па билетнай праграме IIHF-2014.



Па словах старшыні Федэрацыі хакея Яўгена Ворсіна, сёння штодня на чэмпіянат свету прадаецца каля 2500-3000 квіткоў. Такім чынам, дадаем да лічбы паўтаратыднёвай даўніны як мінімум яшчэ 25 000 квіткоў. Атрымліваецца 575 тысяч.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі