На Еўрагульнях беларус заваяваў золата ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі

Беларускі стралок Віталь Бубновіч заваяваў залаты медаль на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку. Наш суайчыннік стаў лепшым у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 м, перадае БЕЛТА.

На першым этапе спаборніцтваў (у кваліфікацыі) Бубновіч заняў 5-е месца, выбіўшы ў шасці серыях 626,9 ачкі з 60 стрэлаў. Першым на гэтым этапе стаў армянін Грачык Бабаян, які ўсталяваў рэкорд гульняў у кваліфікацыі (629,3).

Аднак у фінале армянскі стралок не змог утрымаць свой тэмп і стаў толькі 5-м (143,3), бо зрабіў памылкі ў 13-14-м стрэлах.

Бубновіч да апошняга моманту змагаўся з італьянцам, чэмпіёнам і прызёрам летніх Алімпійскіх гульняў Нікола Кампрыяні. У выніку 40-гадовы беларус выбіў 206,6 ачка. Гэта стала рэкордам фіналу Еўрагульняў і прынесла нашаму стралку залатую ўзнагароду. Італьянец выбіў 206,4 ачка і атрымаў срэбра. Бронзавым прызёрам стаў ізраільцянін Сяргей Рыхтэр (185,5).

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі