На гэтым тыдні ў Беларусі будзе да +9, але з дажджамі
У аўторак, 25 лютага, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца мокры снег і дождж. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць -5...+1, удзень паветра прагрэецца да 2-8 вышэй за нуль.
26 лютага захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і зранку на большай частцы, а днём па ўсходзе краіны прагназуюцца ападкі — дождж, уначы з мокрым снегам. Вецер будзе паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, парывы да 12 метраў за секунду. Уначы прагназуецца ад -1 да +4, удзень будзе 3-9 цяпла.
У чацвер, 27 лютага, будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Вецер прагназуецца заходняй чвэрці 5-10 метраў за секунду. Уначы тэмпература паветра будзе -2...+4, удзень чакаецца 1-8 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.