На гэтым тыдні ў Беларусі будзе "анамальнае надвор'е"

У Беларусі на бягучым тыдні захаваецца цёплае надвор'е, зусім не зімовае. Яно больш адпавядае сакавіку, чым студзеню, адзначыў у каментары БЕЛТА Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Сярэдняя тэмпература паветра будзе перавышаць кліматычную норму на 3-6 градусаў, а на поўдні Беларусі ў асобныя дні — на 8 градусаў.

У аўторак, 13 студзеня, у нашай краіне захаваецца парывісты вецер (з парывамі да 15-18 метраў за секунду), чакаецца галалёдзіца. Часам будуць ісці мокры снег, дождж. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў (на Віцебшчыне — да 8 марозу), удзень — 1-6 цяпла.

У сераду, 14 студзеня, у начныя гадзіны тэмпература паветра будзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, у дзённыя — 1-6 градусаў вышэй за нуль (на поўдні — да 8 цяпла). Месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж.

15 студзеня крыху пахаладае. Уначы будзе ад мінус 4 да плюс 2, удзень — ад 2 марозу да 4 цяпла. У пятніцу, 16 студзеня, таксама прагназуюцца ападкі — пераважна дождж. Уначы будзе ад мінус 5 да 2 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад 0 да 6 цяпла.

БЕЛТА адзначае, што ў выхадныя дні характар надвор'я істотна не зменіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі