На гэтым тыдні ў Беларусі па палітычных справах асудзілі 66 чалавек

У Беларусі каля 1300 палітвязняў

У Беларусі каля 1300 палітвязняў / bchd.info​

На гэтым тыдні ў Беларусі па палітычных крымінальных справах асудзілі не менш за 66 чалавек (напярэдадні стала вядома статыстыка рэпрэсій за некалькі апошніх месяцаў). Палову з іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года (у судзе Фрунзенскага раёна Мінска 25 кастрычніка за ўдзел у пратэстах судзілі сем'ямі). Частка працэсаў праходзіла ў закрытым рэжыме, паведамляюць праваабаронцы.

Суды за ўдзел у акцыях пратэсту і іншую палітычную актыўнасць праходзяць па ўсёй краіне. Людзей працягваюць судзіць за каментары ў сацсетках. Іх кваліфікуюць, як "распальванне іншай сацыяльнай варожасці", "паклёп" ці "абразу" Аляксандра Лукашэнкі, "абразу прадстаўніка ўлады". 

У Мінскім гарадскім судзе 23 кастрычніка распачаўся першы суд у Беларусі за "адмаўленне генацыду". Судзяць 54-гадовага жыхара Мінскага раёна Андрэя Савіцкага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі