На Гомельшчыне бяруць пад кантроль настаўнікаў, якія пераехалі з Украіны
Сярод настаўнікаў шукаюць "ворагаў"
На Гомельшчыне бяруць пад кантроль настаўнікаў, якія пераехалі з Украіны. Як піша "Флагшток", чыноўнікаў цікавяць педагогі, якія з'явіліся ў Беларусі ўжо пасля Еўрамайдана.
Школы Гомельскай вобласці абавязалі падаць у аблвыканкам звесткі пра настаўнікаў, якія атрымалі дазвол на жыхарства або беларускі пашпарт пачынаючы з 2014 года. Выданне адзначае, што чыноўнікі маглі б атрымаць гэтую інфармацыю ў МУС, аднак з нейкай прычыны вырашылі пайсці іншым шляхам.
Абласное ўпраўленне адукацыі цікавіцца і вучнямі, якія пераехалі ў РБ з Украіны. Школы павінны паведамляць пра дзяцей, якія паступілі на вучобу пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.