На Гомельшчыне моцны вецер валіў навагоднія ялінкі (фотафакт)
Моцны вецер на Гомельшчыне 24 снежня валіў навагоднія ялінкі ў розных райцэнтрах Гомельшчыны. На гэты дзень сіноптыкі прагназавалі вецер парывамі да 18 метраў за секунду.
Як піша gomel.today, у Калінкавічах прыкладна ў 13.30 парыў ветру паваліў навагоднюю ялінку на плошчы. Паведамляецца, што ніхто не пацярпеў.
Аналагічная сітуацыя адбылася ў той самы дзень у пасёлку Акцябрскім.