На Гомельшчыне зарэгістраваныя выпадкі свінога грыпу
У Гомельскай вобласці зарэгістраваныя выпадкі свінога грыпу (H1N1) — у Гомелі, Добрушскім і Рагачоўскім раёнах. Паводле непацверджаных звестак, на свіны грып хварэлі некаторыя жыхары Акцябрскага раёна. У раённым цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя абвяргаюць гэтую інфармацыю, як і паведамленні пра смерць пацыентаў ад віруснай пнеўманіі, адзначае БелаПАН.
На Гомельшчыне адзначаецца сезонны рост захворвання на ВРІ (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ніжэйшае на 18%). Сярод хворых пераважаюць дзеці — 68%.