На "Гродна Азоце" адбыўся разліў вадкай серы

На "Гродна Азоце" адбыўся разліў вадкай серы

Раніцай 4 красавіка на "Гродна Азоце" адбылася надзвычайная сітуацыя — разліў вадкай серы ў адным з цэхаў. Яна паступае з "Нафтана" ў цыстэрнах. У працэсе разагрэву зрэдку бывае выкід нязначнай колькасці серы праз верхні люк, кажа гендырэктар прадпрыемства Ігар Ляшэнка. Паводле яго слоў, раней такія выпадкі былі на Гомельскім хімзаводзе. А на "Гродна Азоце" "такое адбылося ўпершыню".

"Пры гэтым невялікая частка серы трапіла на электраабагравальныя тэны, выклікаўшы нязначнае задымленне, — распавядае Ляшэнка. — ...Дыспетчар вытворчасці выклікаў службу МНС, аварыйна-газавыратавальны атрад і машыну хуткай дапамогі".

Праліў прыблізна 15-20 кг вадкай серы быў лакалізаваны, а задымленне ліквідаванае. "Праблемную цыстэрну" адбуксавалі ў тэхналагічны адстойнік.

"У працэсе кантролю газапаветранага асяроддзя адхіленняў не зафіксавана", — заявіў гендырэктар прадпрыемства. Паводле яго слоў, здарэнне не паўплывала на тэхналагічны працэс, няма матэрыяльнай шкоды, шкоды экалогіі. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі