На “Гродна Азоце” мантажнік зваліўся з вышыні 9 метраў (фота)

На “Гродна Азоце” мантажнік зваліўся з вышыні 9 метраў (фота)

На “Гродна Азоце” мантажнік зваліўся з вышыні 9 метраў. 33-гадовы мужчына, працаўнік ААТ “Саюзпраммантаж”, атрымаў цяжкія траўмы галавы, ён шпіталізаваны.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны раніцы 11 траўня. Мантажнік працаваў у адным з цэхаў прадпрыемства, выконваў будаўнічыя працы. Ён упаў з металічнага каркасу.

Праваахоўнікі вывучаюць разнастайную дакументацыю, апыталі кіраўнікоў і рабочых, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Высвятляецца пытанне, ці быў рабочы забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, якія неабходныя для працы на вышыні.

На “Гродна Азоце” мантажнік зваліўся з вышыні 9 метраў (фота)
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі