На "Гродна-Азоце" нарэшце запусцілі аварыйна спыненыя цэхі

На "Гродна-Азоце" нарэшце запусцілі аварыйна спыненыя цэхі

Позна ўначы 20 красавіка на "Гродна-Азоце" запусцілі аварыйна спыненыя цэхі, якія стаялі больш за суткі. Пра гэта паведамляе заводскае выданне "Гродзенскі хімік".

Спярша аднавіў працу цэх "Аміяк-4", а потым — "Карбамід-4".

Як распавядала Еўрарадё, цэхі на "Гродна-Азоце" спыніліся ў панядзелак, 19 красавіка. Паведамлялася, што праблемы ўзніклі ў цэхах "Аміяк-4", "Капралактам-2" і "Карбамід-4". Над адным з цэхаў спярша заўважылі аварыйны факел, а потым з адно з труб прадпрыемства паваліў густы белы дым.

Афіцыйна "Гродна Азот" паведаміў, што ў 14:35 была пазапланава прыпыненая праца цэха "Аміяк-4" у выніку памылковых дзеянняў персаналу электрацэха. Пасля гэтага спыніўся тэхналагічна звязаны з ім цэх "Карбамід-4".

Аднавілі сваю працу абодва цэхі ў 23:30. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі