На хакейным чэмпіянаце ў Мінску дзяжураць міліцыянты ў цывільным

У інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс" ён паведаміў, што сталічная міліцыя падчас чэмпіянату свету па хакеі нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме. Праўда, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў часта не відаць. Па словах Ластоўскага, было прынята рашэнне, што частка супрацоўнікаў будзе несці службу ў цывільнай вопратцы.



Нагадаем, што ўпершыню наяўнасць міліцыянтаў у цывільным была прызнаная ў 2011 годзе падчас "маўклівых акцыяў". Тады высветлілася, што міліцыя дзейнічае не ў форме паводле загаду міністра ўнутраных спраў.



Фота — belport.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі