Лукашэнка прыехаў у царкву разам з Колем і невядомай жанчынай

Лукашэнка прыехаў у царкву разам з Колем і невядомай жанчынай

7 студзеня Аляксандр Лукашэнка наведаў Свята-Духаў кафедральны сабор у Мінску. Кіраўнік краіны прыехаў на службу на прэзідэнцкім "Мэрсэдэсе". Ён сядзеў на заднім сядзенні і выйшаў праз правыя дзверы. А з левых дзвярэй спачатку выйшаў яго малодшы сын Мікалай, а пасля — невядомая жанчына ў хустачцы. Верагодна, яна сядзела ў машыне паміж Аляксандрам Лукашэнкам і яго малодшым сынам.

Няўжо ў беларусаў нарэшце з'явілася першая лэдзі? У афіцыйных хроніках загадкавая жанчына не згадваецца. У навінах на канале "Беларусь 1" сказалі, што Свята-Духаў сабор наведалі "Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем". Іншыя крыніцы ўвогуле не ўтрымліваюць кадраў прыбыцця прэзідэнцкага картэжу да храма.

Крыніца відэа: "Беларусь 1"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі