На Камчатцы загінулі беларускія альпіністы

У пошукава-выратавальным атрадзе яна зарэгістраваная не была. З паведамлення РІА "Новости" вынікае, што непасрэдна ўзыходзілі на вулкан двое беларусаў. У прызначаны час яны не вярнуліся ў лагер, і шэсць іх сяброў спрабавалі арганізаваць самастойны пошук, але няўдала.

Вось што распавёў у каментары тэлеканалу АНТ Аляксандр Пуцяцін, начальнік пошукава-выратавальнага атрада МНС Расіі:

"Вулкан вельмі складаны, схіл лядова-снежны... 9 ліпеня яны выйшлі раніцай і мусілі ў той жа дзень вярнуцца. Вечарам яны не спусціліся ў лагер, уначы таксама і на наступны дзень гэтая група пачала пошукі".

Выратавальнікі на верталёце Мі-8 МНС Расіі падключыліся да пошукаў 11 ліпеня. Яны агледзелі вулкан і высадзілі групу на вышыні каля 2700 метраў. Сёння раніцай стала вядома, што выратавальнікі знайшлі целы зніклых альпіністаў на ўсходнім схіле на вышыні каля 3400 метраў.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі