На кіраўніка Еўрапейскага цэнтрабанка напалі на прэс-канферэнцыі. Фота

На кіраўніка Еўрапейскага цэнтрабанку Марыё Драгі напалі падчас прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры банка ў Франкфурце. Як паведамляе РБК, банкір распавядаў пра сваё бачанне манетарнай палітыкі, калі на стол перад ім ускочыла жанчына ў чорнай футболцы. З крыкам "Далоў дыктатуру ЕЦБ!" яна абсыпала Драгі канфеці.

Ахова вывела парушальніцу парадку, а банк перапыніў відэа-трансляцыю прэс-канферэнцыі.

Тэлеканал Sky News паведамляе, што асобу жанчыны пакуль не высветлілі. Невядома таксама, што падштурхнула яе на пратэст. Журналісты не выключаюць, што акцыя звязаная з фінансавымі праблемамі Грэцыі, якая змагаецца за атрыманне дадатковых сродкаў ад сваіх крэдытораў, сярод якіх ёсць і ЕЦБ.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі