На латвійскай мяжы ўвялі новыя абмежаванні па правозе тавараў

Мяжа Латвіі, ілюстрацыйнае фота

Мяжа Латвіі, ілюстрацыйнае фота / worldatlas.com

На ўездзе ў Латвію запрацавалі абмежаванні, падобныя да літоўскіх. Мытнікі ветліва просяць вандроўнікаў пакінуць на мяжы цыгрэты і спіртныя напоі, якія тыя спрабуюць увезці ў Еўрасаюз.

Пра гэта з раніцы 1 ліпеня пішуць у памежных чатах:

"Пры нас мужчыну толькі адну цыгарэту дазволілі пакінуць".

"У нас забароненага не было, але пры нас папрасілі выкінуць адкрытыя пачкі цыгарэт і алкаголь".

"Нам сёння сказалі, што па новых санкцыях нельга касметыку".

Падобныя абмежаванні пачалі дзейнічаць на літоўскай мяжы з 3 чэрвеня. Правозіць з Беларусі ў Літву забаранілі шматлікія прадукты харчавання і нават безалкагольныя напоі. Цягам некалькіх дзён беларусы публікавалі ў сацсетках фотаздымкі сметнікаў на мяжы, якія былі перапоўненыя выкінутымі прадуктамі. Пазней забарону знялі з прадуктаў, якія перавозяцца праз Літву транзітам, а таксама з прадуктаў, прызначаных для асабістага выкарыстання падчас паездкі (гэта значыць — з адкрытымі пакункамі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі