На "Лініі Сталіна" "маджахеды" падарвуць фугас
На "Лініі Сталіна" "маджахеды" падарвуць фугас. 11 чэрвеня ў гісторыка-культурным комплексе ў Мінскім раёне пройдзе чарговая рэканструкцыя. Зноў будзе паказаны "бой Афганскай вайны".
У траўні на "Лініі Сталіна" ўжо паказвалі начную рэканструкцыю боя вайны ў Афганістане. Яе прымеркавалі да Міжнароднага дня музеяў.
Савецкія войскі ваявалі ў Афганістане з 1979-га да 1989 года. У Гродне якраз судзяць былога "афганца" Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.