На літоўска-беларускай мяжы спынілі Porsche Cayenne, які скралі ў Германіі
Аўтамабіль, які не даехаў да Беларусі / vsat.lrv.lt
На літоўска-беларускай мяжы спынілі Porsche Cayenne, які скралі ў Германіі. Як паведамляе vsat.lrv.lt, аўтамабілем з літоўскімі нумарнымі знакамі кіраваў 32-гадовы жыхар Вільні. Яго дакументы былі бездакорныя.
Падчас праверкі высветлілася, што Porsche Cayenne 2012 года выпуску з 17 красавіка знаходзіцца ў вышуку ў Германіі. Праводзіцца расследаванне. Аўтамабіль арыштавалі, а кіроўцу адпусцілі. Яму пагражае штраф альбо абмежаванне волі, арышт ці пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.
Кошт патрыманага аўтамабіля такой мадэлі складае каля 26 тысяч еўра.
Падобны выпадак адбыўся ў красавіку. У Беларусь на Lamborghini Huracan за 200 тысяч еўра ехаў пенсіянер, таксама жыхар Вільні. Легкавік быў скрадзены ў Германіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.