На літоўскім пункце пропуску “Мядзінінкай” праблемы з афармленнем транспарту
Пункт пропуску "Каменны Лог"
Літоўскі пункт пропуску на мяжы з Беларуссю “Мядзінінкай” прыпыніў пропуск грузавога транспарту. Пра гэта паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.
Прыкладна з 03:00 14 ліпеня літоўская мытня папярэдзіла пра праблемы ў працы праграмнага забеспячэння. Пасля чаго перастала афармляць грузавы і легкавы транспарт, які ехаў у Літву.
Пасля 9 гадзін раніцы аднавіўся пропуск легкавых машын і аўтобусаў. Але пакуль афармляюць іх вельмі марудна. Па стане на 12:00, паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, у Літву трапілі толькі 5 легкавых аўто і 3 аўтобусы. Выезду з Беларусі пры гэтым чакалі больш за 460 грузавікоў.
Беларускі пункт пропуску “Каменны Лог” працуе ў штатным рэжыме і прапускае транспарт, які накіроўваецца ў нашу краіну.
Цяпер на літоўска-беларускай мяжы працуе толькі два пункты пропуску з шасці. Акрамя “Мядзінінкай — Каменны Лог”, на якім назіраюцца праблемы, застаецца яшчэ “Шальчынінкай — Беняконі”.
UPD. Пункт пропуску "Мядзінінкай" аднавіў афармленне транспарту ў поўным аб'ёме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.