На Маршы пенсіянераў акружылі і затрымалі

На Маршы пенсіянераў акружылі і затрымалі

Групу ўдзельнікаш Маршы пенсіянераў 30 лістапада амапаўцы акружылі каля СІЗА на вуліцы Валадарскага. Фатаздымак апублікаваў ТГ-канал Антона Матолькі. Паведамляецца, што да акружаных прыязджала "хуткая" — верагодна, камусьці стала кепска. 

Пасля гэтага пенсіянераў завезлі ў Маскоўскае РУУС Мінска. 

На вуліцы Няміга супраць удзельнікаў Марша пенсіянераў сілавікі выкарысталі нейкі пенны спрэй. 

Праваабаронцы "Вясны" паведамляюць як мінімум пра дзевяць затрыманых на сённяшнім Маршы:

1. Рокач Ілля Аляксандравіч
2. Сусліна Марына Іванаўна
3. Дабравольская Людміла Альгердаўна
4. Талочка Віктар (фатограф "Спутніка", вызвалілі з Цэнтральнага РУУС)
5. карэспандэнтка "РИА Новости" (вызвалілі)
6. Рашэтнікаў Сяргей (Цэнтральнае РУУС)
7. журналіст Дабратвор Ілля (Цэнтральнае РУУС)
8. Наўгародскі Якаў Якаўлевіч
9. Валатоўская Святлана Мікалаеўна (Маскоўскае РУУС)

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі