На матч футбольных зборных Беларусі і Францыі прадалі 8 тысяч білетаў
Адборачны паядынак чэмпіянату свету 2014 года пройдзе 10 верасня на гомельскім стадыёне "Цэнтральны". Пачатак а 22-й гадзіне.
Нагадаем, на трыбунах могуць змясціцца больш за 14 тысяч чалавек. Дырэктар "Цэнтральнага" Мікалай Заяц спадзяецца, што да вечара аўторка ўсе квіткі раскупяць, інфармуе сайт goals.by.
Тым часам застаецца пад пытаннем удзел у матчы найлепшага футбаліста Еўропы мінулага сезона Франка Рыберы. У яго было пашкоджанне і Рыберы праходзіў медагляд.
Фота — goals.by