На Майдане засталіся начаваць каля 100 тысяч актывістаў

На Майдане Незалежнасці на сцэне выступаюць актывісты, святары, артысты. Мітынгоўцы час ад часу выконваюць гімн Украіны, піша censor.net.ua.



Разам з тым, падыходы да Майдану ўмацаваныя дадатковымі барыкадамі. На Уладзімірскім спуску ў Еўрапейскай плошчы актывісты паставілі новую барыкаду. Такім чынам, цэнтральная частка Кіева адрэзаная ад Падола.



На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве на месцы супрацьстаяння мітынгоўцаў і падраздзяленняў праваахоўнікаў — без зменаў. На прасторы паміж міліцыяй і пратэстоўцамі гараць аўтамабільныя шыны. Міліцыя спрабуе гасіць іх вадой з брандспойтаў, але пакуль гэта ў яе не атрымліваецца.



Перыядычна з боку дэманстрантаў у сілавікоў ляцяць камяні, запускаюцца феерверкі, з боку праваахоўнікаў у актывістаў ляцяць шумавыя гранаты.



Тым часам пратэстоўцы збудавалі новую катапульту і апрабавалі яе. Яна паспяхова прайшла выпрабаванне.


Фота — censor.net.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі