На месцы "Арт Сядзібы" адкрыўся сэкс-шоп

Грамадскае агенцтва "Арт Сядзіба" нечакана даведалася, што памяшканне, з якога іх датэрмінова выгналі, аддалі пад сэкс-шоп. Урачыстае адкрыццё сэкс-шопа адбылося 7 снежня.

Нагадаем, што да 1 траўня "Арт Сядзіба" арандавала памяшканне ў Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў". Уласнік датэрмінова скасаваў дамову арэнды, заявіўшы, што збіраецца аднавіць у памяшканні швачную вытворчасць, якая была тут раней. Замест 1 года, як было пазначана ў дамове, "Арт Сядзіба" прабыла ў памяшканні толькі 7 месяцаў.

Пэўны час грамадскае агенцтва было "беспрытульным", і дастаткова нядаўна знайшло новы адрас. Дырэктар "Арт Сядзібы" Павел Белавус лічыць, што іх папросту падманулі:

Белавус: "Раскладвалі мне схему, што яны вось ужо закупляюць абсталяванне, што тут зноў будзе швачны цэх, што гэта ім вельмі выгадна... А цяпер мне скінулі спасылку, што там адчынілі сэкс-шоп. І не проста краму, а там праводзяць нейкія лекцыі, семінары, вучаць людзей быць небаязлівымі ў сэксуальных адносінах. Ну і паралельна прапаноўваюць розныя прылады..."

Белавус кажа, што не мае прэтэнзій да новых арандатараў. Але зараз ён раіцца з юрыстамі, ці можна неяк пакараць таварыства паляўнічых і рыбаловаў за падман.

Фота — artsiadziba.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі