На месцы першай мінскай электрастанцыі паставілі імітацыю яе фасада

"Памятны знак" на месцы першай мінскай электрастанцыі / Вячаслаў Акуліч, Фэйсбук
"Памятны знак" на месцы першай мінскай электрастанцыі / Вячаслаў Акуліч, Фэйсбук

Каля гатэля, размешчанага блізу мінскага цырка, паставілі "памятны знак" знішчанай першай мінскай электрастанцыі. Фатаздымак апублікаваў у Фэйсбуку Вячаслаў Акуліч. Гэта імітацыя фасада будынка.

Саму электрастанцыю знеслі ў 2011 годзе, калі пачалі будаваць меркаваны гатэль "Кемпінскі". Аднак будаўніцтва зацягнулася, потым выявілася, што сетка "Кемпінскі" не мае дачынення да гатэля. Урэшце ягонае мэтавае прызначэнне змянілася.

Першая мінская электрастанцыя была пабудаваная ў 1895 годзе. Яе будынак меў элементы неаготыкі. Аб'ект быў унесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры. Але ахоўны статус будынка праігнаравалі.

Праўда, улады абяцалі аднавіць будынак у першапачатковым выглядзе. Потым сталі казаць, што адновяць толькі фасад. Урэшце замест аднаўлення паставілі проста "памятны знак".
 

На месцы першай мінскай электрастанцыі паставілі імітацыю яе фасада

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі