На Міншчыне каля 70 будынкаў проста закапалі ў зямлю

У Мінскай вобласці знеслі каля 300 старых будынкаў, чацвёртую частку ад іх проста закапалі ў зямлю, бо чыноўнікі далі распараджэнне “навесці парадак на зямлі”. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала “АНТ”.

Так у Вілейскім раёне ў зямлю закапалі стары кароўнік і тры цялятнікі нават не ўзгадняючы з яго ўладальнікам, пра гэта распавяла галоўны спецыяліст упраўлення камітэта дзяржкантролю Вольга Дашкевіч:

“Ссунулі бульдозерамі рэшткі ферм у катлаваны і закапалі. Працы праводзіліся па вусным указанні ад райвыканкама і аблвыканкама”, — кажа спецыяліст.

Цяпер зямлю, дзе закапаны дамы нельга выкарыстоўваць пад пасевы, немагчыма і працаваць з тэхнікай на гэтай тэрыторыі: яна будзе пашкоджаная рэшткамі будынкаў.

Фота: uzv.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі