На мірным саміце па Украіне ЗША прадставяць Камала Харыс і Джэйк Саліван

Джо Байдэн

Джо Байдэн / Reuters

Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн у Швейцарыю на мірны саміт па Украіне не паляціць. Злучаныя Штаты прадставяць віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і дарадца па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван, паведамляе "Голас Амерыкі".

Саміт адкрыецца ў Люцэрне 15 чэрвеня. Віцэ-прэзідэнт ЗША "падкрэсліць прыхільнасць адміністрацыі падтрымцы намаганняў Украіны па забеспячэнні справядлівага і трывалага міру, заснаванага на суверэнітэце і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і прынцыпах Статута ААН". Таксама Харыс "пацвердзіць падтрымку народа Украіны, які абараняецца ад расійскай агрэсіі".

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Уладзімір Пуцін баіцца "Глабальнага саміту міру" і спрабуе сарваць яго. А адсутнасць Байдэна на саміце ён назваў "не вельмі моцным рашэннем". 

Пра ўдзел у мірным саміце па Украіне ўжо заявілі 106 краін і арганізацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі