На МКАД перакуліўся прычэп лесавоза, бярвёны часткова перакрылі рух
Увечары 8 чэрвеня на МКАД у раёне Уручча перакуліўся прычэп лесавоза, бярвёны часткова перакрылі рух. Як паведамляе мінская ДАІ, здарэнне адбылося ў раёне 1-га кіламетра знешняга кола з боку вуліцы Скарыны ў накірунку праспекта Незалежнасці. Там быў часова абмежаваны рух.
Паводле папярэдніх даных, 56-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго перакуліўся прычэп з грузам. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.