На МТЗ у сталеліцейным цэху ліквідавалі пажар
Ратавальнікі на МТЗ
На Мінскім трактарным заводзе ў сталеліцейным цэху ліквідавалі пажар. Як паведамляе прэс-служба МНС, у панядзелак там адбылося загаранне трансфарматара (яго "гаручых элементаў"). Плошча ўзгарання склала каля 30 квадратных метраў.
Ратавальнікі адправілі на МТЗ больш за дзясятак адзінак тэхнікі.
Адзначаецца, што ніхто з людзей не пацярпеў. Спецыялісты высвятляюць прычыну ўзгарання.
Пажары на МТЗ здараюцца штогод, часам па некалькі разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.