"На мяжы цывілізацый" — у Новае Поле вяртаюць князёў Друцкіх-Любецкіх
Што вы ведаеце пра беларускіх князёў Друцкіх-Любецкіх і іх трагедыю? А тым часам яны вяртаюцца на радзіму — у Новае Поле! Праўда, толькі праз выставу "Новае Поле на "мяжы цывілізацый", складзеную гісторыкам Ігарам Мельнікавым. Адкрыццё якой прызначанае на 23 снежня,
Чаму вяртанне князёў Друцкіх-Любецкіх — важны складнік аднаўлення гістарычнай спадчыны Беларусі? Дзе Ігар Мельнікаў адшукаў здымкі, якія будуць прадстаўленыя на выставе і якія раней нідзе не выстаўляліся?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Ігар Мельнікаў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.