На мяжы Польшчы і Беларусі мігранты закідалі камянямі польскіх памежнікаў
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
У ноч на 9-га сакавіка на мяжы Беларусі і Польшчы мігранты кідалі камянямі ў польскіх памежнікаў. Памежнікаў атакавалі некалькі разоў, паведамляе памежнае ведамства Польшчы.
Аднаго з салдат ўдарылі каменем па галаве. Пашкоджаная застава. Затрыманыя 15 чалавек, гэта грамадзяне Ірака і Ірана.
У студзені 2022 года ў крызісным цэнтры пад Гародняй заставалася больш за 700 мігрантаў. Гэта тыя замежнікі, якія планавалі праз Беларусь трапіць у краіны ЕC. Пасля таго, як у Еўрасаюзе далі зразумець, што прымаць гэтых мігрантаў не збіраюцца, большая частка вярнулася эвакуацыйнымі рэйсамі ў свае краіны, але частка застаецца на тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.