На мяжы Украіны з Беларуссю з'явіліся банеры з фота беларускага добраахвотніка
Банер з фота беларускага добраахвотніка на мяжы Украіны з РБ
На мяжы Украіны з Беларуссю з'явіліся банеры з фота беларускага добраахвотніка і ўкраінскіх вайскоўцаў. Акцыя прымеркавана да Дня абаронцаў Украіны, які адзначаецца 1 кастрычніка. Яе сумесна правялі ўкраінцы і беларусы. Банеры з'явіліся ў шасці пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю. Там гучаў аўдыёзварот, запісаны байцамі палка Каліноўскага. Хвілінай маўчання яны ўшанавалі ўсіх, хто загінуў пры абароне Украіны.
"Узгадаем усіх, хто аддаў жыццё за незалежнасць Украіны, усіх вайскоўцаў, мірных жыхароў, дарослых і дзяцей. Усіх тых, хто яшчэ мог бы быць жывым, калі гэтую вайну не пачала Расія", — гаворыцца ў звароце.
З мінулага года ў пунктах пропуску на мяжы з РБ украінцамі вывешваюцца бел-чырвона-белыя сцягі, якія вельмі раздражняюць прапагандыстаў і сілавікоў Аляксандра Лукашэнкі. З украінскага боку мяжы гучаў зварот да беларусаў камандзіра палка Каліноўскага Дзяніса Прохарава ("Кіта"), кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай. У адказ беларускія памежнікі спрабавалі праводзіць свае "інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.