На мяжы з Польшчай стаіць чарга з 270 легкавікоў

Памежны пункт у Беларусі

Памежны пункт у Беларусі / gpk.gov.by

На мяжы з Польшчай на пераходзе "Брэст" на дадзены момант чакаюць васямнаццаць аўтобусаў і 270 легкавых аўтамабіляў.

На літоўскай мяжы ў пункце пропуску "Каменны Лог" стаіць адзін аўтобус, а чэргаў з легкавых машын няма.

У "Беняконях" таксама адсутнічаюць чэргі як для аўтобусаў, так і для легкавых аўтамабіляў, паведамляе памежны камітэт.

На латвійскай мяжы ў "Грыгораўшчыне" няма чэргаў ні для аўтобусаў, ні для легкавых аўто.

Аднак магчымыя затрымкі аўтобусаў. Так, аўтобусы па маршрутах Мінск — Рыга (адпраўленне ў 22:00) і Мінск-Каўнас (адпраўленне ў 23:30) знаходзяцца на нейтральнай тэрыторыі. Аўтобус па маршруце Вільня-Мінск, які павінен быў адправіцца ў 08:00, усё яшчэ знаходзіцца на мяжы з Літвой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі