На мяжы з Польшчай у расіяніна знайшлі буйную партыю наркотыкаў
На мяжы з Польшчай у расіяніна беларускія памежнікі знайшлі буйную партыю наркотыкаў. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Пясчатка" уначы 30 сакавіка. Пры афармленні аўтамабіля Land Rover на ўезд у нашу краіну зрэагаваў службовы сабака. У выніку ў бензабаку аўтамабіля знайшлі схаваныя 10 кілаграмаў марыхуаны і 11 кг гашышу. У дачыненні замежніка распачалі крымінальную справу, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
gpk.gov.by