На нарадзе Лукашэнка сіпеў, а пасля ўвогуле перайшоў на шэпт
Чыноўнікам давялося прыслухоўвацца, каб зразумець шэпт Аляксандра Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка страціў голас. 21 снежня ён праводзіў нараду, прысвечаную цэнам. Ужо на самым пачатку сказаў прысутным, што "голасу няма", але адкласці нараду не можа.
У выніку Лукашэнка сіпеў, а пасля ўвогуле перайшоў на шэпт. У такім стане крычаць на чыноўнікаў ён не мог, што іх, безумоўна, абрадавала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.