На нарадзе ў Лукашэнкі абмяркуюць адзіны план па барацьбе з карупцыяй
Мяркуецца, што з яго дапамогай барацьба з карупцыянерамі стане больш эфектыўнай.
Адзіны нацыянальны план па барацьбе з карупцыяй распрацавалі ў Беларусі. Абноўлены антыкарупцыйны закон у бліжэйшы час абмяркуюць на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта 26 лістапада заявіў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.
"Гэта такая нацыянальная праграма, адзіны нацыянальны план барацьбы з карупцыяй. У закон уваходзіць усё тое, што раней утрымлівалася ў разрозненых прававых актах. Акрамя таго, прававы акт істотна дапоўнены і ў ім ёсць усё, што трэба для эфектыўнай барацьбы з гэтым злом", — цытуе словы Сукалы БЕЛТА.
Фота — Fotolia