На наступным тыдні Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным

На наступным тыдні Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным

На наступным тыдні Аляксандр Лукашэнка зноў сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным. Як чакаецца, на іх сустрэчы будуць абмеркаваныя спрэчныя эканамічныя пытанні. Пра гэта па выніках самітаў Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД у Санкт-Пецярбургу распавёў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка: "А на наступным тыдні мы сустракаемся з прэзідэнтам Расіі і раставім усе кропкі над "і". Каб нам у чарговы раз не ўвайсці з нявырашанымі праблемамі ў новы год. Вось гэта тое, пра што мы, акрамя ўсяго іншага, дамовіліся".

Падчас пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета Аляксандр Лукашэнка падымаў шэраг праблемных пытанняў, у тым ліку і пра кошт расійскага газу для Беларусі. Яго дыскусія з Уладзімірам Пуціным адбывалася ў прысутнасці журналістаў. Расійскі прэзідэнт некалькі разоў прапаноўваў абмеркаваць праблему за закрытымі дзвярыма. Пасля Лукашэнка прызнаўся, што яму давялося прасіць прабачэння ў Пуціна за тое, што "[выступіў] у нядобрай форме".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі