На наступным тыдні можа адбыцца сустрэча Байдэна і Зяленскага

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн / Reuters

На наступным тыдні можа адбыцца сустрэча прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі Белага дома. Мяркуецца, што яны паразмаўляюць пасля пасяджэння Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Пра гэта ж паведамляюць тэлеканалы NBC і CNN.

Застаецца незразумелым, дзе менавіта адбудзецца сустрэча — у Нью-Ёрку, дзе размяшчаецца штаб-кватэра ААН, або ў Вашынгтоне. Па даных CNN, Зяленскі пасля выступу на Генасамблеі (ён запланаваны на аўторак) паляціць у сталіцу Злучаных Штатаў.

Папярэдні раз прэзідэнты ЗША і Украіны сустракаліся ў ліпені ў Вільні на саміце NATO. Уладзімір Зяленскі наведваў Злучаныя Штаты ў снежні 2022-га, калі ўпершыню пакінуў Украіну пасля пачатку расійскай агрэсіі.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен сустрэўся з Зяленскім у Кіеве на мінулым тыдні ў рамках візіту, мэтай якога было ўмацаванне амерыканскай падтрымкі Украіны. Кіраўнік Дзярждэпартамэнту ў гутарцы з украінскім прэзыдэнтам пацвердзіў, што ЗША маюць намер працягваць падтрымліваць Кіеў у барацьбе з расійскай агрэсіяй, нагадвае "Голас Амерыкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі