На наступным тыдні ў Беларусь прыйдзе зіма

Прагноз надвор'я на наступны тыдзень

Прагноз надвор'я на наступны тыдзень / Unsplash

Зімовае надвор'е прыйдзе ў Беларусь на наступным тыдні (13-20 лістапада). Ужо ў панядзелак чакаецца мокры снег. Ноччу тэмпература складзе ад -2 а +5, удзень — ад +1 да +7.

У аўторак таксама абяцаюць мокры снег, тэмпература складзе -3…+3 уначы і +1…+5 удзень.

У другой палове наступнага тыдня стане яшчэ больш холадна праз паветра з поўначы Еўропы. І таксама чакаецца мокры снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі