На пачатку суда палітвязень Алесь Пушкін лёг на лаву і адвярнуўся

На пачатку суда палітвязень Алесь Пушкін лёг на лаву і адвярнуўся

10 сакавіка пачаўся суд над мастаком і палітвязнем Алесем Пушкіным. Яго крымінальную справу разглядае Мінскі гарадскі суд. На пачатку суда палітвязень Пушкін лёг на лаву і адвярнуўся. Пазней ён устаў.

Алеся Пушкіна абвінавачваюць у "наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб" і ў "здзеку з дзяржаўных сімвалаў". Ён знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

"Мяне прынеслі суд, я не сам прыйшоў", — сказаў палітвязень суддзі. Ён заявіў усім адвод, бо "не верыць у справядлівасць суда, пракуратуры і адвакатуры". Пушкін вырашыў абараняць сябе сам.

На пачатку суда палітвязень Алесь Пушкін лёг на лаву і адвярнуўся
Алесь Пушкін у судзе / sputnik.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі