На пажары ў Брэсцкай вобласці загінулі дзеці

Дом, у якім знайшлі целы дзяцей

Дом, у якім знайшлі целы дзяцей / @skgovby

Двое дзяцей загінулі сёння раніцай на пажары ў вёсцы Сваяцічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Іх целы знайшлі ратавальнікі. Хлопчыку было 4 гады, дзяўчынцы — 7, расказалі ў Следчым камітэце.

Паводле папярэдніх звестак, дзеці ў момант пажару былі дома адны. Маці была на працы. Мяркуючы з фота, якія публікуе СК, дом сур'ёзна выгарэў. Прычыну пажару яшчэ трэба будзе вызначыць.

На пожаре в Брестской области погибли дети
На месцы здарэння / тут і далей фота @skgovby
На пожаре в Брестской области погибли дети

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі