На пажары ў Мінску выратавалі 10 чалавек, ёсць ахвяра

Пажар у Мінску

Пажар у Мінску / прэс-служба МНС

31 студзеня мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра дым у пад'ездзе шматкватэрнага жылога дома на вуліцы Прытыцкага, паведамляе прэс-служба ведамства.

На месцы выкліку падчас разведкі ў кватэры, якая гарэла, супрацоўнікі МНС знайшлі 88-гадовую жанчыну. Пенсіянерку ў непрытомным стане перадалі медыкам. Аднак тыя пасля агляду канстатавалі смерць жанчыны.

Шчыльны дым ствараў пагрозу жыхарам вышэйшых паверхаў. Ратавальнікі з дапамогай масак вывелі на свежае паветра дзесяць чалавек, у тым ліку траіх дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі