На плошчу Незалежнасці ў Мінску падагналі аўтазакі
Увечары 14 ліпеня на плошчы Незалежнасці ў Мінску фатограф TUT.by Дзмітрый Брушко заўважыў тры аўтазакі.
Мяркуючы па ўсім, так беларускія ўлады рыхтуюцца да магчымых акцыяў нязгоды ў сувязі з тым што Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу кандыдатамі ў прэзідэнты.
Як паведамлялася раней, двум альтэрнатыўным прэтэндэнтам, якія набралі больш за ўсё подпісаў у сваю падтрымку, ЦВК адмовіў у рэгістрацыі на пасяджэнні 14 ліпеня.
Ні самі прэтэндэнты, ні іх штабы з заклікамі да вулічных акцыяў не выступаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.