На плошчы Незалежнасці ў Мінску адбыўся разгон акцыі і хапун
Традыцыйная акцыя пратэсту прайшла ў Мінску на плошчы Незалежнасці ўвечары 26 жніўня. Яе адрозненне ад папярэдніх акцыяў было ў тым, што яна завяршылася хапуном.
Яшчэ перад акцыяй да плошчы было падагнана шмат аўтазакаў. Міліцыянты групаваліся з розных бакозў плошчы — за педуніверсітэтам, за Чырвоным касцёлам.
Каля 20:30 акцыю пачалі разганяць, адбыўся хапун. Колькасць затрыманых невядомая.
Каля 100 чалавек апынуліся заблакаванымі ў Чырвоным касцёле. На плошчы амапаўцы затрымлівалі мужчын, а жанчын пакідалі.
Пасля 21-й дзверы касцёла адчынілі, і людзі змаглі выйсці.
Еўрарадыё вяло стрым з акцыі на плошчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.