На плошчы Якуба Коласа прайшоў апазіцыйны мітынг (фота)

На плошчы Якуба Коласа прайшоў апазіцыйны мітынг (фота)

10 кастрычніка ў Мінску прайшла несанкцыянаваная апазіцыйная акцыя. Спачатку каля 200 чалавек паўдзельнічалі ў мітынгу на плошчы Свабоды, дзе выступалі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька. Яны заяўлялі, што "выбараў няма", што іх вынікі фальсіфікуюцца. Але важна прадэманстраваць, што ёсць людзі, якія маюць іншае меркаванне, чым улады, і яны не баяцца пра гэта заявіць. Пасля прайшло шэсце па ходніках пад нацыянальнымі сцягамі да плошчы Якуба Коласа. Колькасць удзельнікаў вырасла да тысячы чалавек. На плошчы прайшоў кароткі мітынг, які скончыўся малітвай.

Мікалай Статкевіч заявіў, што "барацьба за свабоду не сканчаецца", што "пачынаецца кампанія вяртання ўлады народу, якую ў яго скралі". Анатоль Лябедзька адзначыў, што гэта самае шматлюднае мерапрыемства за ўвесь час выбарчай кампаніі, кандыдаты ў прэзідэнты столькі людзей не збіралі.

Онлайн з акцыі гл. тут.

На плошчы Якуба Коласа прайшоў апазіцыйны мітынг (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі