На пляжы Заслаўскага вадасховішча затрымалі групу моладзі з БЧБ-сімволікай
На пляжы Заслаўскага вадасховішча ўвечары 11 траўня міліцыянты затрымалі групу моладзі з бел-чырвона-белай сімволікай, паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.
Каля 21:00 у Ждановіцкі аддзел міліцыі Мінскага РУУС затэлефанаваў мясцовы жыхар. Ён паведаміў пра групу моладзі на пятым пляжы вадасховішча. Амапаўцы затрымалі сем чалавек ва ўзросце ад 19 да 23 гадоў.
Іх даставілі ў Мінскае РУУС і пасадзілі ў ІЧУ. На затрыманых склалі пратаколы па артыкуле 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.