На польскай мяжы затрымалі 46 мігрантаў з Беларусі, на літоўскай — 57

На польскай мяжы затрымалі 46 мігрантаў з Беларусі, на літоўскай — 57

13 ліпеня польскія памежнікі затрымалі 46 мігрантаў, якія нелегальна перайшлі мяжу з Беларусі.

"Затрыманыя 46 замежнікаў — 31 мужчына, 4 жанчыны і 11 дзяцей. Усе яны грамадзяне Афганістана", — паведамляе памежная служба Польшчы. 

Мігрантаў згодна з рашэннем суда змесцяць у ахоўныя цэнтры для замежнікаў.

Тым часам упаток нелегальных мігрантаў у Літву зноў вырас. У аўторак памежнікі затрымалі толькі 22 чалавек, а на наступны дзень — ужо 57, адзначае памежная служба Літвы.

Агулам ад пачатку года на мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі затрымалі 1795 мігрантаў. Гэта ў 22 разы болей, чым за ўвесь папярэдні год. 

Літва вінаваціць афіцыйны Мінск у арганізацыі нелегальнай міграцыі з трэціх краін. Дзеянні Беларусі Сейм Літвы ацаніў як гібрыдную агрэсію. На мяжы з нашай краіны літоўцы пачалі будаваць 550-кіламентровую агароджу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі