На помніку Міхаілу Калашнікаву знайшлі схему нямецкага аўтамата (фота)

На помніку Міхаілу Калашнікаву знайшлі схему нямецкага аўтамата (фота)

На помніку савецкаму канструктару-збройніку Міхаілу Калашнікаву, які днямі адкрылі ў цэнтры Масквы, знайшлі схему нямецкага аўтамата часоў Другой сусветнай вайны STG 44. На гэтую скандальную дэталь звярнуў увагу гісторык Юрый Пашолак. Ён змясціў фота на сваёй старонцы ў Facebook і напісаў каментар: “Толькі не кажыце, што гэта яны выпадкова. За такое трэба біць, балюча і прылюдна. Гэта хлопчыкі-скульптары, блін!”. Больш здымкаў гл. тут. Схема знаходзіцца на задняй частцы манумента. Скульптарам з’яўляецца Салават Шчарбакоў. Ён гатовы ўнесці змены, калі будзе даказана, што на мануменце сапраўды схема нямецкай зброі.

Вядома, што згаданы нямецкі аўтамат быў распрацаваны канструктарам Хуга Шмайсерам падчас вайны. У пасляваенны час Шмайсера вывезлі ў СССР, дзе ён працаваў па сваёй спецыяльнасці. Створаны ў Савецкім Саюзе аўтамат Калашнікава знешне нагадвае StG 44, хаця адрозніваецца па прынцыпе працы, адзначае meduza.io.

На помніку Міхаілу Калашнікаву знайшлі схему нямецкага аўтамата (фота)
Фота: gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі