На прыхільнікаў блогера Ціханоўскага палююць па ўсёй краіне
8 траўня ў розных раёнах Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, піша праваабарончы сайт "Вясна". Таксама міліцыянты затрымліваюць людзей, якія пачалі па нядзелях выходзіць на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў на знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.
У Гродне з самай раніцы міліцыя дзяжурыць каля кватэры актывіста Мікалая Саляніка. Ён быў актыўным удзельнікам сустрэч з блогерам Ціханоўскім, правёў акцыю супраць бяздзеяння уладаў падчас пандэміі, а таксама актыўна ўдзельнічаў у акцыі кармлення галубоў у Гродне, дзе пратэставалі супраць затрымання і суда над Ціханоўскім.
Адну з удзельніц гэтай акцыі, Алену Сахарчук, міліцыя зранку забрала з працоўнага месца — завода "Азот". Яшчэ адзін гродзенец Васіль Калач быў затрыманы па дарозе на працу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.